Трэнажоры па арфаграфіі беларускай мовы: трэніруем арфаграфічны навык
Большасць сучасных вучняў ведаюць арфаграфічныя правілы беларускай мовы, але вось прымяняюць іх у патрэбнай сітуацыі далёка не ўсе. Чаму так адбываецца? Чаму не атрымліваецца пісаць граматна? Адной з прычын недастаткова высокай арфаграфічнай граматнасці вучняў з’яўляецца несфарміраванасць іх арфаграфічнага навыку.
Вырашыць «арфаграфічную праблему» можна толькі шляхам пастаяннай і сістэматычнай выпрацоўкі арфаграфічнага навыку вучняў у працэсе выканання разнастайных практыкаванняў.
Жадаеце, каб вашы вучні граматна пісалі на роднай мове? Дапаможнікі «Беларуская мова. 5 клас. Трэнажор па арфаграфіі» і «Беларуская мова. 6 клас. Трэнажор па арфаграфіі» Дзяшук Святланы Анатольеўны вам абавязкова ў гэтым дапамогуць.
Трэнажоры падзелены на тэматычныя заняткі адпаведна патрабаванням праграм і падручнікаў па беларускай мове для 5 і 6 класаў.
Структура дапаможнікаў наступная:
1. Рубрыка «Успомнім!», у якой сцісла фармулюецца правіла па канкрэтнай тэме.
2. Блок заданняў на адпрацоўку дадзенага правіла, які ўключае практыкаванні рознага ўзроўню цяжкасці і міні-тэст.
3. Рубрыка «Гэта цікава!», у якой змешчаны заданні, накіраваныя на самастойнае пашырэнне кругагляду, усведамленне складаных моўных з’яў праз назіранне і супастаўленне, абгрунтаванне і абагульненне.
Мэта дапаможнікаў – дапамагчы вучням засвоіць вучэбны матэрыял і набыць неабходныя ўменні прымяняць вывучаныя правілы на практыцы праз выкананне разнастайных практыкаванняў.

Дапаможнікі могуць быць выкарыстаны на розных этапах урока: праверка дамашняга задання; замацаванне, прымяненне, абагульненне ды сістэматызацыя ведаў і спосабаў дзеянняў, а таксама кантроль і самаправерка. Заданні можна выкарыстоўваць для франтальнай, групавой і індывідуальнай работы ў класе.
Трэнажоры могуць прымяняцца ў пазавучэбны час для самастойнай работы. Дарэчы яны будуць і на стымулюючых ды падтрымліваючых занятках.
Заданні, падабраныя ў дапаможніках, таксама могуць быць выкарыстаны падчас паўтарэння адпаведных тэм раздзела «Арфаграфія» ў 9 класе пры падрыхтоўцы вучняў да выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» за перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Трэнажоры дапамагаюць папярэдзіць памылкі, развіваюць арфаграфічную пільнасць і самакантроль, пашыраюць лексічны запас, дазваляюць вучням хутка арыентавацца ў матэрыяле, які вывучаецца.
Пры сістэматычнай трэніроўцы фарміруецца арфаграфічны навык і павышаецца арфаграфічная граматнасць, якая з’яўляецца часткай агульнай моўнай культуры чалавека, залогам дакладнасці выражэння думкі і ўзаемаразумення.
.png)
















